“Разам да справы”: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй. Прыём ідэй: да 20 мая

Budzma.by піша:

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.


Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая: 
  • яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця; 
  • спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой; 
  • умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён; 
  • спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці; 
  • павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў; 
дасылайце заяўку на скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”. 

Хто можа ўзяць удзел: 

– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
 – дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;
 – фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

Заяўка мусіць утрымліваць:

– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
 – назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);
– мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);
– актуальнасць/унікальнасць ідэі;
– якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;
– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
 – якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні: 

– Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;
 – Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;
– Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 г. 

Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.

Для ідэяў-пераможцаў кампанія “Будзьма беларусамі!” дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.

Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”. 

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.

Маеце пытанні? Пішыце нам на электронную пошту!

08.05.2018

Комментарии