Oeec.by піша:
20–21 красавіка ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018» — свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi.
На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi і прадстаўніцы некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Арганізатары вітаюць тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічаць, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.
Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.
У праграме Форума:

- дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па актуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
- лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;
- бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
- адукацыйныя гульні;
- выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
- новыя знаёмствы і кантакты.
Удзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актывізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.
Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах «Алеі ініцыятываў».
Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!
03.04.2018
03.04.2018
Комментарии
Отправка комментария