Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі



26 лістапада 2017 г.  15:00 - 19:00

Горад - адзінства непадобных.

Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоваў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння.

“Грамадская прастора” мае самыя розныя вымярэнні - ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц, да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцяў самарэпрэзентацыі і сімбалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.

Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты у сучасных гарадах, каб абмеркаваць “Як магчымача будаваць суседзкія супольнасьці вакол трансфармацыі двароў?”

Падчас імпрэзы мы абмяркуем ДВАРЫ і ПЕШАХОДНЫЯ ЗОНЫ як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння. Вас чакаюць прэзентацыі новага нумару Альманаха "Гарадскія тактыкі", даседаванняў і практаў дваравых тэрыторый, дыскусіі з актывістамі і экспертамі.

Можна з дзецьмі.

Месца:
Культ. цэнтр "КОРПУС"
Мінск, пр. Машерава, 9, корпус 8

Мерапрыемства ў facebook