Як зрабіць мясцовае самакіраванне эфектыўным: майстар-класы ад Кшыштафа Захаржэўскага ў Брэсце і Мінску. 2 і 3 снежня.

Budzma.by піша:
Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць усіх зацікаўленых (і грамадскіх актывістаў, і прадстаўнікоў дзяржаўных установаў) на майстар-класы па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім — не толькі філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, але і дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча).
Krzysztof2
Кшыштаф Захаржэўскі (Krzysztof Zacharzewski), на думку СМІ, — адзін з самых сучасных бургамістраў Польшчы. Ён лічыць, што найбольш выгадныя інвестыцыі — гэта ўкладанне ў чалавечы капітал, а асноўныя прынцыпы працы мясцовай улады — адкрытасць, даступнасць, крэатыўнасць, удзел.
Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.
Майстар-класы (падчас якіх меркаванне кожнага ўдзельніка вельмі важнае) адбудуцца:
– у Брэсце — 2 снежня з 13:00 да 17:30;
– у Мінску — 3 снежня з 13:00 да 17:30.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя да 24:00 30 лістапада 2017 г.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення мерапрыемства разам з пацвярджэннем рэгістрацыі.
 24.11.2017

Комментарии

Отправить комментарий